На базе Дзяржаўнага прадпрыемства «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» дзейнічае Тэхнічны камітэт па стандартызацыі ў галіне тэхналогій аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і электроннага бізнесу – ТК BY 24 «ідэнтыфікацыя» (далей – ТК BY 24).
Мэтай дзейнасці ТК BY 24 з’яўляецца распрацоўка тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі, дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь, міждзяржаўных стандартаў (калі распрацоўка міждзяржаўных стандартаў ажыццяўляецца Рэспублікай Беларусь), а таксама правядзенне іншых работ па стандартызацыі ў галіне аўтаматычнай ідэнтыфікацыі (штрыхавое кадаванне, радыёчастотная ідэнтыфікацыя) і электроннага абмену дадзенымі (электронныя дзелавыя аперацыі, Электронны гандаль).
Арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю ТК BY 24 ажыццяўляе Дзяржстандарт, маніторынг і каардынацыю, інфармацыйна-тэхнічную падтрымку і суправаджэнне яго дзейнасці — Нацыянальны інстытут па стандартызацыі.
Старшыня ТК BY 24 «Ідэнтыфікацыя»
Дравіца Віктар Іванавіч,
Дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі»
Намеснік старшыні ТК BY 24 «Ідэнтыфікацыя»
Валністы Генадзь Яўгенавіч,
Тэхнічны дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі»
Сакратар ТК BY 24 «Ідэнтыфікацыя»
Рэшатняк Аляксандр Вітальевіч